У Беларусі 5 верасня на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с, ноччу месцамі 21-24 м/с. У начныя гадзіны па паўночнай палове чакаюцца моцныя дажджы. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу часам пройдуць дажджы, па паўночнай палове чакаюцца моцныя дажджы. Удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с, ноччу месцамі 21-24 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла. Днём будзе ад плюс 15 градусаў па поўначы да плюс 23 па поўдні.