Top.Mail.Ru

Ці стане самы старажытны ў Беларусі некропаль аб’ектам рэлігійнага турызму?


Старажытны некропаль у Гродне. Гісторыя ў помніках і асобах

На скрыжаванні вуліц Антонава і Прыгараднай у Гродне знаходзяцца ўнікальныя могілкі горада, якія складаюцца з двуч частак — каталіцкай і праваслеаўнай. Самыя старыя пахаванні даціруюцца канцом ХVІІІ- пачаткам ХІХ стагоддзяў. А закладзены гарадскі некропаль у 1792 годзе па рашэнні сейма Рэчы Паспалітай. Зараз могілкі лічацца закрытымі, а некаторыя помнікі нават маюць статус гісторыка -культурных каштоўнасцяў. 

Старыя помнікі можна пазнаць па іх вычварнаму выгляду. 

Можна ўбачыць надмагіллі з самых розных матэрыялаў- пяшчаніка, мармура, чыгуна, жалеза, граніта. Па стылі тут і рамантыка, і міжваенны кантруктывізм, і эклектыка. Даволі шмат сімвалічных элементаў, якія раскажуць аб гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва хрысціянства.

- Напрыклад, вянок з сухацветаў. Гэтыя кветкі, згодна з антычным паданнем, звязвалі свет жывых і памерлых. Можна заўважыць плюшч — сімвал веры, які расце паўсюдна, і тут акамянеў. Даволі часта можна ўбачыць выяву якара — сімвала надзеі, — расказвае загадчык аддзела Гродзенскага гісторыка-археалагіснага музея Андрэй Вашкевіч.

Як правіла, такія дэкаратыўныя помнікі ставілі знакамітым гаражанам. Напрыклад, губернскаму саветніку і інжэнеру Васілю Небальсіну ўстаноўлена пліта з выявай лапаты і сякеры — сімвалаў інжэнернай службы. Дарэчы, ён аўтар праекта будынка жаночай Марыінскай гімназіі, дзе зараз месціцца галоўны корпус ГрДУ імя Я.Купалы.

Скульптурная кампазіцыя з жаночай постацю і стараславянскім тэкстам на пліце ўпрыгожвае магілу сям’і Кемарскіх. Канстанцін Кемарскі — гродзенскі ўрач-акушэр, які ў 80-х гадах ХІХ стагоддзя арганізаваў акушэрска-фельдшэрскую школу. Непадалёку знаходзіцца магіла купца Мураўёва, дом якога на Савецкай плошчы вядомы кожнаму гродзенцу. Манументальна выглядае помнік з двумя масіўнымі калонамі генералу Сяргею Ланскому, герою вайны 1812 года. Шэф Беларускага гусарскага палка быў смяротна паранены ў Францыі, але яго прывезлі ў Гродна, каб пахаваць у самым западным горадзе Расійскай імперыі. Невялікая каплічка стаіць ля помніка інжэнеру Івану Савельеву, пад чыім кіраўніцтвам ў 1904 годзе будававаўся Свята-Пакроўскі кафедральны сабор у Гродне. 

У Гродзенскім некропалі знайшлі вечны прытулак пісьменніца Эліза Ажэшка, паэт Міхась Васілёк, заснавальнік заапарка Ян Каханоўскі, прыдворны архітэктар Джузэпэ Сако, які займаўся ўзвядзеннем цэлага шэрагу палацаў. 

Многія старажытныя помнікі нагадваюць каменныя сады. Іх рабіў вядомы на той час скульптар Браніслаў Шышкевіч. Але пражыў ён нядоўга, усяго 29 гадоў, і на яго магіле таксама стаіць каменнае дрэва, якое ён сам сабе і зрабіў. На жаль, многія помнікі з цягам часу страчваюць свой велічны выгляд. І ўсё ж некропаль не застаўся без увагі. Гродзенскія ўлады прынялі кампраміснае рашэнне па выратаванні гістарычнага аб’екта. Як паведаміла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч было прапанавана ўнесці ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў найбольш старажытныя і адметныя помнікі.

- Гэта вядомыя людзі і мастацка аформленыя помнікі, якія нядрэнна захаваліся. Некаторыя прывялі ў добры стан валанцёры пры дапамозе сучасных тэхналогій. Гэта даволі важны аспект, бо аднаўляць помнікі ў ахоўным статусе вельмі складана. Пакуль у спісу лічыцца дзесяць помнікаў., — зазначыла Алена Клімовіч. 

У іх ліку — магілы Кемарскіх, Мураўёвых, Шумавых (бацькоў вядомага руска-французскага мастака Пятра Шумава), камандзіра Петразавадскога палка Івана Верчыка, Элізы Ажэшка з мужам, галоўнага мытніка пачатку ХХ стагоддзя Аляксандра Шырмы, паэта Міхася Васілька, заснавальніка гродзенскага заапарка Яна Кахананоўскага, якога растралілі фашысты падчас акупацыі горада. У гэтым спісу ёсць і помнік Марыі Багдановіч — маці паэта Максіма Багдановіча, якая пражыла ўсяго 27 гадоў. На яе магіле ўстаноўлены гранітны помнік-валун, які высячаны вядомым гродзенскім скульптарам Уладзімірам Панцялеевым. 

- Гэты спіс будзе папўняцца, — кажа Алёна Клімовіч. — мы паступова бярэм яшчэ некалькі помнікаў, якія па сваёй захаванасці, гістарычнай значнасці могуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спіс гістарычных каштоўнасцяў, затым будзем дапаўняць. Таму што сёння могілкі такое месца, якое ва ўсім свеце з’яўляецца і захавальнікам гісторыі, і ўражвае мастацкімі асаблівасцямі. Гэта таксама высклікае інтарэс у турыстаў.

Аб’ект і зараз цікавы для турыстаў. Гарадскія ўлады пастаянна сочаць за санітарным станам некропаля, вядзецца вырубка кустарнікаў, пакосы травы. Вось і сёлета тут прайшла даволі маштабная акцыя па ўборцы тэрыторыі праваслаўных могілак. Суботнік арганізаваны па ініцыятыве адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна. Кадэтамі прыбіраліся месцы пахавання ветэранаў вайны, брацкіх магіл. Студэнты ГрДУ імя Я.Купалы чысцілі зону могілак міжваеннага перыяду. Асаблівая ўвага надавалася і старажытным помнікам, якія маюць ахоўны статус. 

Дарэчы, каб надмагілле трапіла ў ахоўны спіс, яно павінна мець «пашпарт». Па словах гісторыка Андрэя Вашкевіча, такога роду інвентарызацыя вялася 20-30 гадоў таму, калі аб’ект знаходзіўся ў спісу помнікаў абласнога значэння, але пазней такі статус быў ліквідаваны. У рэспубліканскім рэестры гродзенскага некропаля ўжо не аказалася. Між тым, было б варта мець нейкія электронныя версіі самага старажытнага некропаля Беларусі, які б мог стаць асобным цікавым аб’ектам рэлігійнага турызму. Тым больш, што на тэрыторыі могілак дзейнічае Марфінскі храм сярэдзіны ХІХ стагоддзя. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю