Top.Mail.Ru

Ці выдаецца чэк за паездку ў таксі?

Згодна з правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў, аўтамабіль-таксі павінен быць абсталяваны праграмнай касай або касавым падсумоўваючым апаратам, які сумешчаны з таксометрам. А што рабіць спажыўцу, калі чэк нам не выдаюць? З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў інспекцыю Міністэрства падаткаў і збораў горада Мінска.


Адказнасць перавозчыкаў

Як паведамілі спецыялісты, па завяршэнні паездкі пасажыру выдаецца плацежны дакумент. Гэта патрабаванне не распаўсюджваецца на перавозчыкаў пасажыраў, якія прымаюць плацяжы толькі ў безнаяўнай форме за паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў на таксі, заказаныя і аплачаныя з дапамогай электроннай інфармацыйнай сістэмы з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак.

Чэк не толькі пацвярджае аплату набытых паслуг таксі, але і гарантуе абарону правоў пацярпелага пры надыходзе страхавога выпадку (факт прычынення шкоды жыццю, здароўю пасажыра і (або) страты, нястачы або пашкоджанні яго багажу пры ажыццяўленні пасадкі, перавозкі, высадкі пасажыра або пагрузкі, перавозкі альбо выгрузкі багажу).

За парушэнне парадку выкарыстання касавага абсталявання і прыёму сродкаў плацяжу пры аказанні паслуг да вінаватых асоб прымяняецца адміністрацыйная адказнасць. Пры гэтым неаднаразовае (два разы і больш на працягу 12 месяцаў запар) парушэнне ўстаноўленага парадку выкарыстання касавага абсталявання і прыёму сродкаў плацяжу з’яўляецца падставай для выключэння з «Рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах».

А пасажыр мае права не аплачваць паездку ў выпадку няспраўнасці касавага абсталявання, альбо калі яно не ўключана і, адпаведна, адсутнічае магчымасць атрымання чэка. 

Акрамя таго, аўтамабільны перавозчык, транспартны сродак, кіроўца транспартнага сродку і дыспетчар таксі павінны быць уключаны ў адпаведны рэестр. 

А за ажыццяўленне транспартнай дзейнасці без уключэння ў рэестр прымяняецца адміністрацыйная адказнасць.

Гарантыя для пасажыра

Атрымліваецца, што пры аплаце паездкі наяўнымі грашыма або банкаўскай аплатнай карткай нам абавязаны выдаць плацежны дакумент, атрымаўшы які пасажыр разумее, што яго грошы не прайшлі міма касы перавозчыка і з гэтай сумы будуць выплачаныя падаткі.

Падатковая інспекцыя нагадвае нам, што чэк не толькі пацвярджае аплату набытых паслуг таксі, але і гарантуе абарону правоў пацярпелага пры надыходзе страхавога выпадку (факт прычынення шкоды жыццю, здароўю пасажыра і (або) страты, нястачы або пашкоджанні яго багажу пры ажыццяўленні пасадкі, перавозкі, высадкі пасажыра або пагрузкі, перавозкі альбо выгрузкі багажу).

Пры пасадцы перад разлікам наяўнымі грашовымі сродкамі пасажыру варта пераканацца, што ў аўтамабілі ёсць належнае праграмнае абсталяванне. Пры адмове кіроўцы выдаць чэк пры атрыманні ад пасажыра аплаты наяўнымі сродкамі за паездку пасажыр можа пакінуць свой зварот аб парушэнні парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў з дапамогай сістэмы «зварот.бел» альбо здзейсніўшы званок у тэлефонную даведачную сістэму падатковых органаў «Кантакт-цэнтр».
Доступ да «Кантакт-цэнтра» падатковых органаў арганізаваны па адзіным тэлефонным нумары 189 для ўсіх аператараў сувязі альбо па нумары 8 (017) 229 79 79.

У выпадку ўзнікнення канфліктнай сітуацыі і наяўнасці з боку кіроўцы пагрозы прычынення шкоды жыццю або здароўю пасажыру рэкамендуецца ажыццявіць бясплатны званок па кароткім нумары 102 і паведаміць аб супрацьпраўных паводзінах кіроўцы аўтамабіля-таксі.

Акрамя таго, пасажыр можа праверыць добрасумленнасць аўтамабільнага перавозчыка і ўдакладніць знаходжанне як кіроўцы, так і аўтамабіля ў «Рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах».

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю