Top.Mail.Ru
279

Ці з’явіцца ў Беларусі ўласны дзіцячы тэлеканал? Адказаў міністр інфармацыі

Міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў аб тым, ці з’явіцца ў Беларусі ўласны дзіцячы тэлеканал, паведамляе БелТА. 



Як адзначыў Марат Маркаў, у краіне сёння зарэгістравана і вяшчае 18 тэлеканалаў, арыентаваных на дзіцячую аўдыторыю. З іх ніводнага беларускага, большая частка — прыватныя. «У сувязі з гэтым „за“ з’яўленне такога канала — разуменне простага факта, што выхоўваць сваіх дзяцей на сваіх каштоўнасцях і маралі мы абавязаны самі, а тэлебачанне — гэта адзін з інструментаў такога выхавання. І гэта першая, простая частка адказу», — падкрэсліў міністр.

«Ці дастаткова ў краіне ўласнага беларускага дзіцячага кантэнту (з усімі архівамі „Беларусьфільма“)? Хто будзе вырабляць гэты кантэнт на пастаяннай аснове, каб запоўніць 16-18 гадзін эфіру? Ці павінен тэлеканал быць дзяржаўным або ёсць энтузіясты, гатовыя ўзяць частку клопатаў па выхаванні нашых дзяцей у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства, і галоўнае — які працэнт дзяцей яго будзе глядзець. Гэта толькі вельмі малая частка пытанняў, якія патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі. І гэта другая, складаная частка адказу», — звярнуў увагу Марат Маркаў, дадаўшы, што не варта будаваць ілюзій, што канал будзе прывабным для рэкламадаўцаў, а значыць — гэта выключна сацыяльны і вельмі затратны праект. Разам з тым міністр інфармацыі паведаміў, што гэтыя пытанні знаходзяцца ў прапрацоўцы.

Мінінфарм запусціў пастаянную рубрыку #наПадумаць з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым. Ва ўсіх ёсць магчымасць задаць пытанне міністру. Зрабіць гэта можна, даслаўшы пытанне ў асабістых паведамленнях падпісчыка каналу Мінінфарма.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю