Top.Mail.Ru

Ці закрануў Гродзенскую вобласць бульбяны дэфіцыт?

Вось аб чым далажылі Прэзідэнту.


Праблем з бульбай у Беларусі ўжо не назіраецца. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час паездкі ў Ваўкавыскі раён, перадае БелТА.

У Ваўкавыску кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як у рэгіёне ідуць справы з бульбай. Па даручэнні Прэзідэнта кантралюючыя органы аператыўна вывучылі сітуацыю на месцах — якіх-небудзь праблем выяўлена не было.

«У Гродзенскай вобласці свае абавязацельствы па стабілізацыйных фондах у мінулым годзе выканалі», — расказаў старшыня Камітэта дзяржкантролю, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Васіль Герасімаў.

А раз стабілізацыйныя фонды былі запоўненыя, значыць, з надыходам вясны насельніцтва не засталося без прадукцыі. Больш за тое, з гэтых стабфондаў бульба пастаўлялася і гандлёвым сеткам, калі ў іх узніклі праблемы.

«Глядзіце, каб не было (праблем. — Заўвага БЕЛТА) у будучым годзе. Цяпер паклікаў (сельгасвытворцаў. — Заўвага БЕЛТА): ты нарыхтуй столькі, столькі, столькі. Колькі трэба — у рэзерв, у сябе трымайце, але каб хапала. Я разумею, вядома, у Расіі ў 2-3 разы даражэй была бульба.Нехта ж хоча зарабіць — сяляне вывозілі, фермеры вывозілі. З аднаго боку. Ну а з іншага боку, нейкі там недзе знайшлі сабатаж», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Я вялікіх праблем не бачу, з’яўляецца ўжо першая гэта бульбачка ў нас», — заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка даў параду не ўжываць занадта часта бульбу ў ежу, таму што гэта можа дрэнна адбіцца на фігуры: «Калі мы будзем есці бульбу, як пішам у «тыктоках», то худзенькімі не будзем. Адзін раз у тыдзень, два максімум, і тое запечаную, пюрэ».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю