Top.Mail.Ru
275

Цукеркі з кактусам і іншыя навінкі прысмакаў, якія варта купіць цяпер

Кастрычнік парадаваў нас не толькі адносна нядрэнным надвор’ем, прэм’ерамі фільмаў/серыялаў і моднымі трэндамі, але і салодкімі навінкамі ад мясцовых вытворцаў.

Склалі падборку самых цікавых «смакаў», якія залятаюць з гарбатай на ўра, а з кавай і тым больш. Захоўвайце і шукайце ў магазінах вашага горада. І не забудзьцеся ўпісаць у свой КБТВ, расказала Tochka.by


Трубачкі з карамеллю ад «Витьбы»

Вафельныя трубачкі з карамельным джэмам спадабаюцца сапраўдным ласунам. Хрумсткія і «са смакам дзяцінства». А калі вы не ўжываеце цукры, то прыгледзьцеся да іншых навінак — вафель і трубачак з лінейкі Super Milk. У складзе шмат бялку.

Цукеркі з малінай і кактусам ад «Коммунарка»

Не проста саладосць, а сапраўдная знаходка. Корпус з малочнага шакаладу, вадкае начынне накшталт жэле і экзатычнае спалучэнне смакаў. Нам падабаецца!

Сырок з салёнай карамеллю ад «Савушкина продукта»

Сырок «Топ» б’е рэкорды па варыяцыйнасці сваёй лінейкі. Чарговая навінка спадабаецца аматарам бялковых дэсертаў, якія не вызначыліся паміж салодкім і салёным. Тут усё ў балансе і на трох узроўнях: глазура, тварожная аснова і начынне.

Міні-халва ад «Красного пищевика»

Яшчэ адна навінка ў свеце беларускіх прысмакаў, якая быццам і не навінка: халва з какавы, але толькі ў фармаце міні. Падыдзе для тых, хто абмяжоўвае сябе ў салодкім ці не можа здужаць цэлы батончык «усходняга» ласунку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю