Цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі з трэці плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 28 верасня, цукровыя буракі ўбраны з плошчы 41 тыс. га, што складае 37% ад плана ў 109 тыс. га. Накапана 1855 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 456 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская — 737 тыс. т, Гродзенская — 647 тыс. т, Брэсцкая — 295 тыс. т, Магілёўская — 154 тыс. т, Віцебская — 18 тыс. т, Гомельская — 4 тыс. т.
Бульба ўбрана з 48% плошчаў, што складае 10 тыс. га ад плана ў 22 тыс. га. Накапана бульбы 351 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 334 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская — 93 тыс. т, Мінская — 85 тыс. т, Брэсцкая — 79 тыс. т, Гомельская — 37 тыс. т, Гродзенская — 35 тыс. т, Віцебская — 22 тыс. т.
Усяго гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 63 тыс. т ураджайнасцю 332 ц/га, што на 75 ц/га вышэй за леташнюю. Засеяныя плошчы складаюць больш за 3 тыс. га, ужо ўбрана 44%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжа з улікам рапсу 9253 тыс. т. Узарана пад сяўбу азімых збожжавых 1343 тыс. га, што складае 89% ад плана ў 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 983 тыс. га (65% ад плана).
Ільнотраста паднятая на плошчы 40 тыс. га, што складае 91% ад планавых плошчаў. Абарачэнне стужак лёну праведзена на плошчы 23 тыс. га — 54% ад выцерабленага. Нарыхтавана льнотрасты 141 тыс. т.
Кукуруза на сілас убрана з 49% плошчаў, што складае 463 тыс. га.
Нарыхтавана сена 605 тыс. т — 84% ад плана, сенажу — 12 769 тыс. т (89%), сіласу — 9653 тыс. т (47%), травяных кармоў — 6521 тыс. т кармавых адзінак (64% ад плана).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 344 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 199% да плана.