Top.Mail.Ru

ЦВК Узбекістана: Выбары ў Беларусі арганізаваны на высокім узроўні

Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка сустрэўся са старшынёй ЦВК Узбекістана Зайнідзінам Нізамхаджаевым. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.


«Няма ніякага сумнення, што вы зрабілі ўсё для таго, каб выбары прайшлі на высокім узроўні», — адзначыў старшыня ЦВК Узбекістана.

Старшыня ЦВК Беларусі праінфармаваў калег аб ходзе правядзення электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта. У час сустрэчы бакі абмеркавалі сумесную работу ў Кансультатыўным савеце кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў–удзельніц СНД, пытанні развіцця далейшага міжнароднага супрацоўніцтва.

Ігар Карпенка таксама сустрэўся з прадстаўнікамі Нацыянальнага выбарчага камітэта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. Замежныя госці падзякавалі ЦВК Беларусі за запрашэнне прыняць удзел у міжнародным назіранні за выбарамі Прэзідэнта, адзначыўшы, што вялікая колькасць замежных назіральнікаў сведчыць аб адкрытасці выбарчай сістэмы Беларусі.

Старшыня ЦВК Беларусі расказаў аб праведзенай рабоце па падрыхтоўцы выбараў Прэзідэнта і ходзе датэрміновага галасавання, рабоце тэрытарыяльных і ўчастковых камісій.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю