Top.Mail.Ru
212

Цягнік Адлер — Гомель/Мінск затрымліваецца на 7 гадзін

Пасажырскі цягнік № 301 Адлер — Гомель/Мінск спазняецца на сем гадзін, паведамляе Sputnik са спасылкай на БЧ.



Цягнік адправіўся з Адлера 18 ліпеня 2025 г. у 17:52.

«Па стане на дадзены час прыбыццё цягніка ў Гомель затрымліваецца на 7 гадзін», — паведамілі ў даведачнай службе БЧ.

Цягнік спазняецца з-за пашкоджання кантактнай сеткі 19 ліпеня на станцыі Ліхая ў Растоўскай вобласці (РФ).

Час руху цягніка па маршруце Мінск — Адлер складае прыкладна два дні ў залежнасці ад канкрэтнага цягніка і колькасці прыпынкаў.

Фота: pixabay.com
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю