Top.Mail.Ru

«Цягнік Памяці» павінен яркай і запамінальнай падзеяй для моладзі

Праект «Цягнік Памяці» павінен быць яркай і запамінальнай падзеяй для моладзі, заявіў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка на пасяджэнні арганізацыйных камітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні патрыятычнага праекта «Цягнік Памяці». Мерапрыемства праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі, перадае БелТА.


«Дазвольце падзякаваць нашым расійскім калегам за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку праекта, — сказаў Сяргей Хаменка. — Праект гэтага года азнаменаваны галоўнай падзеяй — юбілейнай гадавінай 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ідзе інтэнсіўная сумесная работа. Усе мы нацэлены на правядзенне праекта на найвышэйшым арганізацыйным і ідэйна-патрыятычным узроўні. Каб ён стаў яркай і запамінальнай падзеяй для ўсёй моладзі».

Старт работы беларускага аргкамітэта быў дадзены старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай 10 лютага, адзначыў віцэ-спікер. «У адпаведнасці з даручэннямі Наталлі Іванаўны прыняты сістэмныя меры, уключаючы гарантаванне бяспекі, медыцынскага суправаджэння, арганізацыі харчавання і трансферу», — падкрэсліў ён.

Сяргей Хаменка нагадаў, што зараз ва ўстановах сістэмы адукацыі праходзіць адбор будучых удзельнікаў «Цягніка Памяці» ў рамках конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны».

У рамках праекта старшакласнікі з Беларусі, Расіі і краін СНД штогод здзяйсняюць двухтыднёвае падарожжа на спецыяльным цягніку па гарадах і мясцінах, звязаных з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Маршрут і праграма мерапрыемства штогод мяняюцца. У 2022 годзе ў праекце прынялі ўдзел па 100 школьнікаў з Беларусі і Расіі, у 2023 годзе — 70 удзельнікаў з Беларусі, 90 — з Расіі, па 20 — з Арменіі і Кыргызстана. У 2024 годзе «Цягнік Памяці» аб’яднаў 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Дзеці наведалі 13 гарадоў, правялі 14 дзён у дарозе, пераадолелі 9316 км маршруту.

У 2025 годзе праект «Цягнік Памяці» будзе прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю