Top.Mail.Ru
504

Цяпер афіцыйна. Лукашэнка падпісаў указ №1 аб аб'яўленні Года беларускай жанчыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.

Ураду з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026-м Года беларускай жанчыны. Таксама ўрад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю