Top.Mail.Ru
332

Цяпер супрацоўнікі ДАІ будуць вылічаць парушальнікаў ПДР незаўважна з дапамогай «Аракула»

Беларуская ДАІ ўкараніла навінку-вымяральны комплекс «Аракул Інсайт», пра гэта паведамляе SmartPress са спасылкай на прэс-службу МУС.

Прыбор ужо з гэтага дня буду выкарыстоўваць патрульна-паставыя службы на дарогах краіны. Фотафіксатар парушэнняў размяшчаецца ў патрульным аўтамабілі і адтуль вядзецца аўтаматычны кантроль за хуткасцю руху як спадарожных, так і сустрэчных патокаў.

Прыбор дазваляе фіксаваць парушэнні адначасова ў чатырох палосах руху. Далёкасць распазнання нумарных знакаў - 500 метраў. 

Важна, што ў месцах выкарыстання «Аракула» папераджальных знакаў аб назіранні не будзе.

Парушальнікам ПДР будуць прыходзіць апавяшчэнні аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, так званыя «ліст шчасця».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю