У панядзелак ноччу па беларускім часе на чэмпіянаце свету па футболе адбыліся тры матчы 1/16 фіналу.
Вось як яны завяршыліся:
Бразілія — Японія — 2:1; Германія — Парагвай — 1:1 (пенальці — 3:4); Нідэрланды — Марока — 1:1 (пенальці — 2:3).
Толькі ў адным матчы пераможца быў вызначаны ў гульнявы час. Зборная Бразіліі, прайграўшы першы тайм японцам, дадала пасля перапынку і вырвала пуцёўку ў 1/8 фіналу дзякуючы дакладнаму ўдару Габрыэла Марцінэллі ў канцоўцы асноўнага часу.
Лёс двух іншых матчаў вырашаўся ў серыях пенальці. Зборная Германіі сенсацыйна саступіла Парагваю, а яшчэ адзін еўрапейскі гранд, Нідэрланды, прайграў зборнай Марока, якая на ЧС-2022 заняла чацвёртае месца.
Такім чынам, вядомы ўжо чатыры ўдзельнікі 1/8 фіналу, і сярод іх няма ніводнай еўрапейскай зборнай. Барацьбу на сёння прадоўжаць Канада, Бразілія, Парагвай і Марока.