Top.Mail.Ru

Цёплае і дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі 17 жніўня

У Беларусі 17 жніўня прагназуюцца дажджы і навальніцы. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Ноччу мінімальная тэмпература паветра складзе плюс 9-15 градусаў, месцамі будзе 16-19 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 21-27 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 29 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю