Канцэрты выхаднога дня ў Аляксандраўскім скверы Мінска стартуюць 31 мая. Першым стане канцэрт «Песня як жыццё» Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.
Штотыдзень па суботах арганізуецца правядзенне цыкла дабрачынных канцэртаў выхаднога дня ў Аляксандраўскім скверы ў Мінску. Канцэрты будуць праходзіць з 31 мая па 30 жніўня. Прыйсці могуць усе жадаючыя.
Праект упершыню адбыўся ў 2023 годзе і быў накіраваны перш за ўсё на абслугоўванне катэгорый грамадзян, якія карыстаюцца сацыяльнай падтрымкай дзяржавы: ветэранаў, пенсіянераў, шматдзетных сем’яў. Разам з тым ён палюбіўся самай шырокай публіцы, і быў працягнуты з-за запатрабаванасці сярод жыхароў і гасцей сталіцы.
У Міністэрстве культуры падкрэслілі, што ў выступах на пляцоўцы Аляксандраўскага сквера на працягу гэтага лета запланаваны ўдзел васьмі тэатральна-відовішчных арганізацый, якія маюць «нацыянальны» статус. Сваё мастацтва прадэманструюць прафесійныя і любіцельяскія калектывы і выканаўцы: любімыя гледачамі артысты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Маладзёжнага тэатра эстрады, дзіцячыя любіцельяскія калектывы горада Мінска.
Упершыню адбудуцца паказы драматычных тэатраў. Так, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага пакажа спектакль Viva commedia, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа (Віцебск) прыедзе з гастрольнай музычна-паэтычнай пастаноўкай «Музычны вернісаж». Акрамя таго, можна будзе ўбачыць канцэртныя праграмы ад артыстаў Вялікага тэатра Беларусі, Нацыянальнага акадэмічнага драматычны тэатра імя Янкі Купалы, тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».