Top.Mail.Ru
123

Цыклон на Мадагаскары забраў жыцці трох чалавек, дзясяткі тысяч пацярпелі

На Мадагаскары ў выніку праходжання трапічнага цыклону «Фітыя» загінулі тры чалавекі, каля 28 тыс. жыхароў пацярпелі. Пра гэта паведамляе БелТА.


Цыклон абрынуўся на паўночны захад вострава з вятрамі з хуткасцю да 210 км/гадз, суправаджаючыся моцнымі ліўнямі, што прывяло да паводак і разбурэнняў.

Цыклон закрануў 17 раёнаў краіны. З ліку пацярпелых больш як 8,4 тыс. чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы, звыш 7,3 тыс. з іх размешчаны ў часовых сховішчах. Стыхія пашкодзіла і разбурыла тысячы жылых дамоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю