Top.Mail.Ru
210

Туман на дарогах. Якія асноўныя правілы бяспекі для вадзіцеляў і пешаходаў

У МУС нагадалі ўдзельнікам дарожнага руху правілы бяспекі пры тумане, паведамляе БелТА.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, у сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. У тумане, у сырое і пахмурнае надвор'е пагаршаецца бачнасць і стан праезнай часткі, скажаецца ўспрыманне адлегласцяў.


 У такіх умовах надвор'я варта выбіраць такую хуткасць, якая дазволіць спыніцца пры раптоўным узнікненні перашкоды. У моцным тумане яна можа складаць і 20 км/гадз. Неабходна павялічыць дыстанцыю, захоўваць бакавы інтэрвал. Таксама трэба ўключыць блізкае святло, пярэднія і заднія процітуманыя фары. Далёкае святло не варта выкарыстоўваць, каб пазбегнуць самаасляплення.

«Улічвайце, што вільготнасць паветра ў спалучэнні з калянулявой тэмпературай нават без ападкаў можа прывесці да ўтварэння галалёдзіцы. Не рабіце рэзкіх тармажэнняў, перастраенняў і абгонаў, павысьце ўважлівасць пры праездзе пешаходных пераходаў і скрыжаванняў. У вельмі густым тумане, калі прадаўжаць рух немагчыма, уключыце аварыйную светлавую сігналізацыю, плаўна запавольцеся і пакіньце праезную частку. Будзьце прадказальныя: выкарыстоўвайце светлавыя і, у выпадку неабходнасці, гукавыя сігналы пры любых манеўрах», — расказалі ў МУС.

Пешаходам неабходна пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што вадзіцелі іх бачаць і прапускаюць. Варта насіць адзенне павышанай бачнасці і выкарыстоўваць у цемнаце святловяртальныя элементы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю