Top.Mail.Ru

Турчын: 23 лютага — сімвал мужнасці, сілы, гонару і патрыятызму

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын павіншаваў жыхароў Мінскай вобласці з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


— Паважаныя жыхары Мінскай вобласці! Дарагія ветэраны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! 23 лютага — сімвал мужнасці, сілы, гонару і патрыятызму. У гэты дзень мы ўшаноўваем ваеннаслужачых, якія аддана служылі і служаць Радзіме. З удзячнасцю ўспамінаем гераічныя подзвігі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў баявых дзеянняў у самых гарачых кропках планеты, усіх тых, хто даў нам магчымасць мірна жыць на сваёй зямлі, — гаворыцца ў віншаванні.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, свята даўно стала агульнанародным — днём моцных, мужных, цвёрдых духам людзей, якія заўсёды гатовыя абараніць сваю сям’ю, сваю Радзіму.

— Любы чалавек, ці знаходзіцца ён на баявой пасадзе або займаецца мірнай справай, — перш за ўсё патрыёт сваёй дзяржавы. Сваёй працай мы ўносім уклад у прымнажэнне багацця нашай краіны, ва ўмацаванне міру і згоды на нашай зямлі. Сёння Рэспубліка Беларусь — гэта арыенцір для многіх, хто імкнёцца да свабоды, справядлівасці і стабільнасці. Жадаю ўсім моцнага здароўя, цвёрдасці духу, міру і дабра! — падкрэсліў губернатар Міншчыны.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю