Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын сёння прадставіў новых віцэ-прэм’ера і кіраўніка апарата Савета Міністраў калектыву апарата і профільным міністрам.
Аляксандр Турчын, характарызуючы прафесійныя якасці Наталлі Пяткевіч, падкрэсліў:
— Чалавек, які доўгі час працуе ў сістэме дзяржкіравання, шмат добрага і карыснага зрабіў для нашай краіны. Зразумела, што вельмі складаны ўчастак працы: блок сацыяльнай сферы — гэта найбольш адказны і важны блок у любым дзяржаўным органе.
Па словах Аляксандра Турчына, ахова здароўя, адукацыя, культура, спорт, сацыяльная абарона — гэта тыя сферы, з якімі грамадзяне сутыкаюцца кожны дзень.