Top.Mail.Ru

Турчын ацаніў ход работ па мадэрнізацыі вытворчасці на БелАЗе, а таксама абмеркаваў планы развіцця прадпрыемства «БЕЛДЖЫ»

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», там ён азнаёміўся з ходам работ па мадэрнізацыі вытворчасці, а таксама з новымі відамі тэхнікі, перадае БелТА.



Прэм’ер-міністру прадставілі найноўшыя ўзоры тэхнікі, якая працуе на звадкаваным прыродным газе, а таксама прызначана для работы пад зямлёй, у шахтах.


Цяпер прадпрыемства актыўна мадэрнізуе вытворчасць, асвойвае новыя віды камплектуючых для тэхнікі. Так, у верасні 2025 года ў Пінску на базе сумеснага прадпрыемства «Гідраўлічная аб’яднаная кампанія», заснавальнікамі якой з’яўляюцца ААТ «БЕЛАЗ» і расійская кампанія, створана сучасная вытворчасць гідраўлічных аксіяльна-поршневых помпаў з рэгулюемай прадукцыйнасцю.



БЕЛАЗ спецыялізуецца на распрацоўцы, вытворчасці і рэалізацыі кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 30 да 450 т, спецыяльных і спецыялізаваных транспартных сродкаў, іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной, будаўнічай, металургічнай і іншых галінах прамысловасці. Асноўныя інавацыйныя напрамкі, на якіх сёння сканцэнтраваны намаганні інжынернага патэнцыялу прадпрыемства, — гэта самазвалы, якія працуюць на звадкаваным прыродным газе, акумулятарных батарэях, дызель-тралейныя самазвалы, самазвалы з гібрыднай схемай работы, у тым ліку на вадародзе, а таксама рабатызаваныя самазвалы.


У 2025 годзе прадукцыя БЕЛАЗ пастаўлялася ў 21 краіну свету, 15 з якіх — краіны далёкага замежжа.

Гэта другая за год рабочая паездка кіраўніка ўрада на завод. У красавіку галоўнай тэмай былі вынікі работы прадпрыемства за 2025 год і перспектывы развіцця айчыннага легкавога аўтамабілебудавання. Пры гэтым наведванне «БЕЛДЖЫ» было звязана і з абмеркаваннем планаў развіцця, у першую чаргу — будаўніцтва ўласнага цэха штампоўкі, які павінен пачаць працаваць у канцы 2027 года. Гэта дасць магчымасць нарасціць аб’ёмы вытворчасці і павялічыць лакалізацыю. Сёння на парадку дня — ацэнка праведзенай работы і паказчыкаў дзейнасці завода.

Цэх штампоўкі будуецца на «БЕЛДЖЫ»: пляцоўку наведаў прэм’ер-міністр

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў СЗАТ «БЕЛДЖЫ», у тым ліку пляцоўку будаўніцтва цэха штампоўкі.



Гэта другая за год рабочая паездка кіраўніка ўрада на завод. У красавіку галоўнай тэмай былі вынікі работы прадпрыемства за 2025 год і перспектывы развіцця айчыннага легкавога аўтамабілебудавання. Пры гэтым наведванне «БЕЛДЖЫ» было звязана і з абмеркаваннем планаў развіцця, у першую чаргу — будаўніцтва ўласнага цэха штампоўкі, які павінен пачаць працаваць у канцы 2027 года. Гэта дасць магчымасць нарасціць аб’ёмы вытворчасці і павялічыць лакалізацыю. Сёння на парадку дня — ацэнка праведзенай работы і паказчыкаў дзейнасці завода.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю