Top.Mail.Ru

«Рубеж у 1 мільярд долараў мы павінны пераадолець»

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з намеснікам прэм’ер-міністра Узбекістана Жамшыдам Хаджаевым напярэдадні афіцыйнага візіту Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Беларусь


Падчас перагавораў бакі абмеркавалі асноўныя кірункі развіцця беларуска-ўзбекскага ўзаемадзеяння, удзялілі ўвагу пытанням прамысловай кааперацыі, развіццю супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, а таксама перспектывам рэалізацыі новых сумесных інвестыцыйных праектаў з удзелам узбекскага капіталу.


7 ліпеня ў Мінску стартаваў ІІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Ключавая задача, якую ставяць перад сабой яго ўдзельнікі, — дасягнуць тавараабароту ў 1 мільярд долараў па выніках 2026 года. Пленарнае пасяджэнне адбудзецца ў сталіцы Беларусі 8 ліпеня: «Мерапрыемства абяцае быць багатым на ўстанаўленне новых партнёрстваў, падпісанне камерцыйных кантрактаў і міжрэгіянальных дакументаў. Таксама будзе дадзены старт правядзенню Дзён культуры Узбекістана ў Беларусі, якія дадуць магчымасць беларусам акунуцца ў атмасферу культуры Узбекістана», — адзначыў Аляксандр Турчын, дадаўшы, што ўжо падрыхтаваны для падпісання пакет дакументаў, а бакі накіраваны на выкананне вельмі амбіцыйных задач: «Упэўнены, што маючы адбыцца візіт паважанага Шаўката Мірамонавіча надасць чарговы імпульс нашым двухбаковым адносінам. І сур’ёзная планка ў 2 мільярды долараў да 2030 года ўзаемнага тавараабароту, я ўпэўнены, будзе дасягнута. Як і па выніках бягучага года рубеж у 1 мільярд долараў мы павінны пераадолець».


Прэм’ер-міністр Беларусі таксама выказаў удзячнасць Жамшыду Хаджаеву за плённае ўзаемадзеянне і актыўную работу ў рамках сумеснай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам. У сваю чаргу, намеснік прэм’ер-міністра Узбекістана падзякаваў за аказаную ўвагу да падрыхтоўкі дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Узбекістана: «Асобна адзначу распачатую работу трэцяга міжрэгіянальнага форуму. З намі прыехала вялікая дэлегацыя — больш за 200 прадпрымальнікаў, тры кіраўнікі рэгіёнаў і намеснікі хакімаў астатніх з усіх 14 рэгіёнаў», — расказаў Жамшыд Хаджаеў.


Аміна НАЗАРАВА 

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю