Top.Mail.Ru

Беларусь зацікаўлена ў развіцці партнёрства з кітайскай карпарацыяй CІTІC Group

Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас сустрэчы са старшынёй Савета дырэктараў карпарацыі CІTІC Group Сі Гохуа.


«Кітай для нас не проста дзяржава ў спісе гандлёва-эканамічных партнёраў. Кітай — наш жалезны брат, на якога мы можам разлічваць нават у самыя складаныя часы», — заўважыў Аляксандр Турчын. Ён адзначыў, што ў Беларусі з вялікай павагай ставяцца да CІTІC Group — карпарацыі, заснаванай у 1979 годзе. «Кампанія, першапачаткова арыентаваная на прыцягненне замежных інвестыцый у Кітай, сёння з’яўляецца глабальным гульцом, які ўваходзіць у лік 500 буйнейшых брэндаў свету. Мы высока цэнім ваш вопыт работы і значную колькасць сумесных праектаў. Толькі з Прэзідэнтам нашай краіны кіраўніцтва вашай карпарацыі сустракалася сем разоў, што сведчыць аб высокім узроўні даверу і зацікаўленасці ў далейшым развіцці нашага партнёрства», — перакананы Прэм’ер-міністр.

На яго думку, трэба выходзіць на новы, больш складаны ўзровень супрацоўніцтва. «Праведзена вялікая работа, але мы, упэўнены, можам больш. Сумесныя праекты Беларусі і Кітая павінны адпавядаць узроўню, устаноўленаму кіраўнікамі нашых дзяржаў, — узроўню ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. У жніўні мінулага года адбыўся афіцыйны візіт Прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР Лі Цяна ў Беларусь, у рамках якога мы вызначылі ключавыя задачы ўрадаў дзвюх краін на найбліжэйшую перспектыву. Сярод найбольш перспектыўных і неабходных для нашай краіны (задач. — „Зв.“) — развіццё прадукцыйных сіл новай якасці, пашырэнне навукова-тэхнічных інавацый, стварэнне новых галін прамысловасці і мадэрнізацыя дзейных. На мой погляд, нам трэба разам з карпарацыяй CІTІC выходзіць на новы ўзровень. Не толькі якасна і добра будаваць, рэалізоўваць праекты, але і пераходзіць да больш складаных форм супрацоўніцтва», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.


У тэму

20 чэрвеня Аляксандр Турчын таксама правёў сустрэчу з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Люцэрне Германам Александэрам Бейелерам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя двухбаковае супрацоўніцтва і рэалізацыя сумесных праектаў у вобласці аховы здароўя і спорту, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

21-44 копия.jpg

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю