Top.Mail.Ru
207

Турчын: Кантрольная дзейнасць не павінна паралізоўваць работу суб’ектаў гаспадарання

Нарада аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці прайшла ўчора ва ўрадзе пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.


— Мы абмяркуем адно з найважнейшых пытанняў, якое хвалюе, напэўна, усе суб’екты гаспадарання ў нашай краіне без выключэння, — удасканаленне кантрольнай дзейнасці, — адзначыў прэм’ер-міністр.

Ён нагадаў, што заканадаўства ў гэтым кірунку карэктавалася не раз, але яшчэ ёсць над чым працаваць:

— Не павінна быць празмернага ціску на прадпрыемствы ў частцы праверачных мерапрыемстваў, а адказнасць за парушэнне павінна быць суразмерная парушэнню.

Кіраўнік Саўміна перакананы, што кантрольная дзейнасць не павінна паралізоўваць работу суб’ектаў гаспадарання, а штрафныя санкцыі прыводзіць да таго, што прадпрыемства спыняе сваё існаванне.

Аляксандр Турчын падкрэсліў, што змена заканадаўства дазволіць ліквідаваць існуючыя ў ім на дадзены момант прабелы:

— Сёння нам неабходна выпрацаваць адпаведныя механізмы, якія будуць станоўча ўплываць на ўзаемаадносіны кантрольных і наглядных органаў з суб’ектамі гаспадарання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю