Праз тры месяцы Беларусь і Кітай адзначаюць знамянальную дату — 35-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. «За гэты час паміж краінамі сфарміравана стратэгічнае партнёрства, устаноўлены даверны палітычны дыялог, наладжаны і развіваюцца эканамічныя сувязі, арганізавана рэгіянальнае і гуманітарнае ўзаемадзеянне. Неабходна адзначыць галоўнае — сёння Кітай у Беларусі ўспрымаецца як сапраўдны сябар, які з’яўляецца прыкладам у сферы дзяржаўнага будаўніцтва і адказных паводзін на міжнароднай арэне. Разлічваем, што кітайскія сябры таксама бачаць наша шчырае стаўленне ва ўмовах, калі сёння ў свеце ёсць немалое жаданне ўбіць клін у беларуска-кітайскае партнёрства», — сказаў Аляксандр Турчын.
Ён адзначыў, што доўгачаканы візіт Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь у юбілейны год стане яркім маркерам узаемаадносін дзвюх краін. «Прэзідэнт Беларусі гатовы аказаць свайму дарагому сябру найвышэйшы ўзровень гасціннасці. Лідары дзвюх краін паставілі задачу напаўняць партнёрства канкрэтным практычным і матэрыяльным зместам. Гэта сфера адказнасці і прамы абавязак урада дзвюх краін. Хачу падзякаваць кітайскаму боку за канструктыўнае правядзенне 14 кастрычніка ў Пекіне пасяджэння камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Ведаю, што перагаворы паміж ведамствамі насілі насычаны і змястоўны характар», — падкрэсліў Прэм’ер-міністр.