Top.Mail.Ru

Турчын прыбыў з афіцыйным візітам у Кыргызстан

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын прыбыў з афіцыйным візітам у Кыргызстан, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


За шматгадовую гісторыю дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі гэта першы афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Беларусі ў Кыргызстан.

Запланаваны сустрэчы Аляксандра Турчына з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым і старшынёй Кабінета міністраў — кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым. Таксама прэм’ер-міністр разам са сваім калегам прыме ўдзел у адкрыцці Беларуска-кыргызскага бізнес-форуму.

Акрамя таго, запланавана наведванне шэрага вытворчых пляцовак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю