Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Пра гэта паведамляе БелТА.
Пасяджанне савета пройдзе 22 мая ў Ашхабадзе ў вузкім і пашыраным складах. Па выніках пасяджэння кіраўнікі дэлегацый падпішуць выніковыя дакументы.
Акрамя таго, праграмай візіту прадугледжана сустрэча з прэзідэнтам, старшынёй Кабінета міністраў Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым.