Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын прыбыў з рабочым візітам ва Узбекістан. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Прэм’ер-міністр выступіць на пленарным пасяджэнні V Ташкенцкага міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Устойлівасць інвестыцый: новыя гарызонты, новыя партнёрствы».

Праграмай візіту таксама запланавана сустрэча з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.