Top.Mail.Ru

Турчын наведвае РНПЦ дзіцячай анкалогіі, дзе завяршаецца будаўніцтва новага корпуса

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын наведвае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, дзе ў цяперашні час завяршаецца будаўніцтва новага шасціпавярховага корпуса. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


У новым корпусе будуць размешчаны аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, аперацыйны блок, аддзяленне трансплантацыі, кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне, аддзяленне дзённага знаходжання і навукова-практычныя лабараторыі.

Будаўніцтва аб’екта ажыццяўляецца з мэтай выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага падчас наведвання РНПЦ у 2020 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю