Top.Mail.Ru

Турчын: павага да старэйшых — залог здаровага і моцнага грамадства

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям першага саюзнага злёту грамадзян старэйшага пакалення «Мы — за актыўнае даўгалецце!», паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.



«Шчыра рады, што старт новага саюзнага праекта даецца на гасціннай беларускай зямлі. Гэта падзея яскрава дэманструе адзінства прыярытэтаў Беларусі і Расіі ў дачыненні да людзей старэйшага ўзросту і падыходаў да стварэння ўмоў для іх якаснага і напоўненага жыцця. У традыцыях нашых народаў павага да старэйшых заўсёды выступала закладам здаровага і моцнага грамадства», — гаворыцца ў прывітанні.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што дзякуючы рэалізацыі нацыянальных стратэгій актыўнага даўгалецця ўзрастае роля старэйшага пакалення ў настаўніцтве, валанцёрстве і працы з моладдзю. Павялічваецца іх уклад у эканоміку краіны, расце якасць жыцця дзякуючы развіццю вольнага часу і адпачынку. На запыты пажылых людзей арыентуюцца ўстановы фізічнай культуры і спорту, адукацыі і культуры, развіваюцца сістэмы сацыяльнага абслугоўвання і аховы здароўя.

«Саюзны злёт — гэта даніна глыбокай павагі людзям, якія сваёй працай, мудрасцю і жыццёвым вопытам заклалі падмурак нашага агульнага дабрабыту. Вы — залаты фонд нашага грамадства, прыклад стойкасці, энергіі і адданасці сваёй справе. Мы шчыра захапляемся вашай актыўнай жыццёвай пазіцыяй — імкненнем працягваць вучыцца, тварыць, займацца грамадскай дзейнасцю і натхняць моладзь», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што злёт стане плённай пляцоўкай для абмеркавання перадавых практык і навацый для мэтавай аўдыторыі і створыць значны зачын для развіцця сумесных праектаў на прасторы Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Турчын пажадаў удзельнікам злёту невычэрпнай энергіі і яркіх уражанняў не толькі ад сумеснай работы, але і ад гасціннай Віцебскай зямлі. «Няхай праца будзе напоўнена цікавымі дыскусіямі і новымі прадуктыўнымі ідэямі, якія стануць асновай для будучага супрацоўніцтва. Здароўя вам моцнага і актыўнага даўгалецця», — сказаў на заканчэнне ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю