Top.Mail.Ru

Турчын правёў сустрэчу з дэлегацыяй дзелавых колаў Узбекістана

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з дэлегацыяй дзелавых колаў Узбекістана, перадае БелТА.



Візіт узбекскіх прадпрымальнікаў арганізаваны ў мэтах выканання дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе афіцыйнага візіту Прэм’ер-міністра Беларусі ва Узбекістан у лютым 2026 года, і па даручэнні Прэм’ер-міністра Узбекістана Абдулы Арыпава.

«Здавалася, зусім нядаўна мы сустракаліся ў Ташкенце, і вось ужо тут, у Мінску. Рады, што нашы адносіны маюць такую інтэнсіўнасць. Па вяртанні яшчэ раз перадайце Абдуле Нігматавічу (Арыпаву, Прэм’ер-міністру Узбекістана. — Заўв. БелТА) словы падзякі за насычаны і плённы візіт. Наша сустрэча з Шаўкатам Мірамонавічам (Мірзіёевым, Прэзідэнтам Узбекістана. — Заўв. БелТА), безумоўна, дасць новы імпульс нашым узаемаадносінам. І, вядома, мы чакаем яго ў нас у краіне. Да гэтага візіту мы павінны максімальна вырашыць тыя пытанні, якія абмяркоўвалі ва Узбекістане», — сказаў Аляксандр Турчын.


Дэлегацыю ўзначальвае старшыня гандлёва-прамысловай палаты Узбекістана Даўрон Вахабаў. У яе склад увайшлі прадпрымальнікі, якія спецыялізуюцца ў сферах жывёлагадоўлі, будаўніцтва і дызайну. Мэты візіту — адкрыццё ў Мінску гандлёвага дома Узбекістана і рэстарана ўзбекскай кухні, стварэнне ў Беларусі ўзбекскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, развіццё прамых паставак узбекскай плодаагародніннай прадукцыі і іншыя праекты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю