Top.Mail.Ru

Турчын правёў сустрэчу з прадстаўніком «Яндэкса»

У Доме ўрада абмяркоўвалi навацыi ад Яндэкса. Сустрэчу правёў Прэм’ер-мiнiстр Аляксандр Турчын, якi падкрэслiў: «Для мяне Яндэкс — гэта ў меншай ступенi таксi», акцэнтуючы ўвагу на магчымасцях гэтай кампанii ў сферы штучнага iнтэлекту.


— Яндэкс — адна з вядучых у свеце тэхналагiчных кампанiй, уключаючы штучны iнтэлект. I таму мы просiм нас разглядаць не толькi як прадстаўнiкоў таксi, — акцэнтаваў увагу напачатку сустрэчы саветнiк па карпаратыўным развiццi Яндэкса Аляксей Кудрын.

— Для мяне, шчыра кажучы, Яндэкс — у самай меншай ступенi таксi, — адказаў на гэта Прэм’ер-мiнiстр.

У сваю чаргу саветнiк па карпаратыўным развiццi кампанii падкрэслiў:

— Мы можам рабiць больш у iнтарэсах Беларусi i Расii.

У прыватнасцi, Аляксандр Турчын i Аляксей Кудрын абмеркавалi перспектывы прымянення ў Беларусi перадавых тэхналогiй кампанii ў галiне штучнага iнтэлекту. Ключавыя iнiцыятывы, агучаныя ў ходзе гутаркi — магчымасць запуску беспiлотнага транспарту памiж гарадамi-спадарожнiкамi, укараненне робатаксi ў Мiнску, аказанне паслугi па арэндзе аўтамабiля, абсталяванага прыладай максiмальнага кантролю стану кiроўцы, для тых, хто хоча атрымаць дадатковы заробак у таксi.

Па завяршэннi сустрэчы саветнiк па карпаратыўным развiццi кампанii расказаў, што бакi абмеркавалi, дзе Яндэкс можа быць карысным Беларусi ва ўзаемадзеяннi як з прыватнымi, так i з дзяржаўнымi структурамi, i знайшлi падыходы:

— У першую чаргу разглядалi транспарт у розных яго формах з улiкам павышэння бяспекi i выкарыстання штучнага iнтэлекту. Гэта зручнасць для насельнiцтва. Мы знайшлi агульную мову i будзем рухацца ў гэтым кiрунку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю