Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прыбыў з рабочым візітам у Туркменістан, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Пасяджэнне Савета пройдзе 22 мая ў Ашхабадзе ў вузкім і пашыраным складах. Па выніках пасяджэння кіраўнікі дэлегацый падпішуць выніковыя дакументы.

Акрамя таго, праграмай візіту прадугледжана сустрэча з прэзідэнтам, старшынёй Кабінета міністраў Туркменістана Сердарам Бердымухамедавым.