Top.Mail.Ru

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы праходзіць у Маскве

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы праходзіць у Маскве, паведамляе БелТА.


Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначальвае Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Мерапрыемства праходзіць пад старшынствам кіраўніка саюзнага Саўміна Прэм’ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч, пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селівёрстаў, міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, міністр фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч, міністр эканомікі Юрый Чабатар, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, намеснік міністра замежных спраў Павел Уцюпін, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Кірыл Машарскі, прадстаўнікі апарату беларускага ўрада.

На парадку дня пасяджэння — 14 пытанняў. Сярод іх — абмеркаванне асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У шэрагу спецыяльных пытанняў — наданне прадукцыі беларускіх і расійскіх вытворцаў статусу «тавар Саюзнай дзяржавы», а таксама стварэнне прынцыпова новай структуры — Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы", — гаворыцца ў паведамленні на сайце Пастаяннага камітэта СД.

Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць запуску чыгуначных пасажырскіх зносін паміж прыгранічнымі тэрыторыямі Беларусі і Расіі, ходу работы па выпрацоўцы стратэгіі фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы, а таксама рэалізацыі канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю