Турчын расказаў аб спрашчэнні гандлю паміж ЕАЭС і ААЭ

08.05.2025 | 09:41

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падчас сустрэчы з дзяржаўным міністрам па справах знешняга гандлю ААЭ Тані аль-Зеюдзі расказаў аб спрашчэнні гандлю паміж ЕАЭС і ААЭ. Пра гэта паведамляе БелТА.



Аляксандр Турчын адзначыў, што на маючым адбыцца саміце ЕАЭС у Беларусі, які пройдзе ў канцы чэрвеня, будзе падпісана пагадненне аб эканамічным партнёрстве паміж ЕАЭС і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, што дасць магчымасць стварыць паўнавартасную зону свабоднага гандлю. 

«Мы ў сваю чаргу зацікаўлены ў адначасовым падпісанні міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Эміратамі аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый», — падкрэсліў ён.

Звяртаючыся да міністра, прэм’ер дадаў, што першы візіт Тані аль-Зеюдзі супаў са знамянальнай падзеяй — адкрыццём Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра. 

«Я быў датычны да стварэння гэтага праекта ў 2019 годзе падчас візіту тады яшчэ наследнага прынца. Мы як раз давалі старт маштабнаму праекту „Паўночны бераг“. Для нас рэалізацыя гэтага праекта вельмі важная — гэта адзін са знакавых праектаў, які рэалізуюць замежныя інвестары ў нашай краіне», — сказаў ён.

Кіраўнік беларускага ўрада выказаў падзяку кіраўніцтву ААЭ і кампаніі, якая інвестуе ў Беларусь немалыя сродкі. 

«Гэты праект з’яўляецца маяком і знакавым праектам для іншых краін, якія сёння, бачачы, як вы інвестуеце ў нашу краіну, таксама імкнуцца прыйсці да нас і ўкласці свае сродкі», — заўважыў прэм’ер-міністр

Будаўніцтва МВЦ у Мінску пачалося ў 2022 годзе і ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі інвестпраекта па ўзвядзенні шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны бераг», разлічанага на 2021-2040 гады. 

Інвестарам выступае прыватная кампанія з ААЭ «Рыверсайд Дэвелапмент холдынгз лімітэд».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю