Эканамічны механізм у краіне павінен аператыўна рэагаваць на любыя выклікі, адаптавацца і забяспечваць устойлівы эканамічны рост. Пра гэта прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
Адказваючы на пытанне аб тым, якія рызыкі для эканомікі сёння існуюць, прэм’ер-міністр сказаў:
— Рызык дастаткова шмат. Гэта санкцыйны ціск, праблемы ў знешнім гандлі. Але самае галоўнае, што мы цяпер жывём у эпоху «чорных лебедзяў». Які «чорны лебедзь» з’явіцца заўтра, вельмі складана спрагназаваць.
Кіраўнік урада дадаў:
— Таму галоўная задача — устойлівае функцыянаванне эканамічнага механізма, які мог бы аператыўна рэагаваць на любыя выклікі, адаптавацца і, самае галоўнае, забяспечваць устойлівы эканамічны рост.