Top.Mail.Ru

Турчын: Стратэгія Банка развіцця да 2030 года павінна быць увязана з праграмай на пяцігодку

Стратэгічны план Банка развіцця да 2030 года павінен быць увязаны з прыярытэтамі і задачамі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння наглядальнага савета ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА.


«Мы сёння праводзім заключнае пасяджэнне наглядальнага савета ў вочным складзе ў гэтым годзе. Сёння найважнейшае пытанне — стратэгічны план Банка развіцця на 2026-2030 гады. На мінулым тыдні адбылася маштабная падзея — пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, прынята праграма сацэканамразвіцця на 2026-2030 гады. Наша стратэгія павінна быць дакладна ўвязана з гэтай праграмай. Мы сёння разгледзім гэты дакумент. Нам трэба разумець нашы мэты, задачы і прыярытэты. Сёння Банк развіцця — інструмент урада, які перш за ўсё адказвае за развіццё краіны», — сказаў Аляксандр Турчын.

Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук падкрэсліў, што новая стратэгія банка сапраўды поўнасцю інтэгравана ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. «Банк развіцця дае неабходныя інструменты для дасягнення мэт, якія азначыў сабе бізнес у розных напрамках. Мы анансуем абноўленую прадуктовую лінейку для падтрымкі інвестыцыйных праектаў», — адзначыў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю