Пра гэта заявіў журналістам Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы аб праектах прагнозных дакументаў на наступны год, перадае БелТА.
«Вельмі важна знайсці збалансаваны падыход, каб, з аднаго боку, забяспечыць рост эканомікі, а з другога — не дапускаць дысбалансу ў эканоміцы. Каб усе паказчыкі паміж сабой былі ўзаемазвязаны. А самы галоўны вынік — далейшае павышэнне ўзроўню жыцця нашых грамадзян», — сказаў Аляксандр Турчын.
Гэта важна асабліва з улікам няпростых знешніх умоў, у якіх знаходзіцца Беларусь, падкрэсліў Прэм’ер-міністр: «Напэўна, няма сэнсу пералічваць. Геапалітычная сітуацыя, сітуацыя на нашым асноўным рынку — рынку Расійскай Федэрацыі... Ды і санкцыйны ціск таксама нікуды не дзеўся».