Top.Mail.Ru

Турчын: Віцебская вобласць на працягу некалькіх гадоў зменіцца

Віцебская вобласць на працягу некалькіх гадоў зменіцца як візуальна, так і ў эканамічным плане. Пра гэта заявіў журналістам Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын па выніках нарады кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Саўміна, паведаміла БелТА.


Адным з пытанняў нарады быў праект распараджэння аб далучэнні да агракамбіната «Дзяржынскі» Аршанскага мясакансервавага камбіната з яго сыравіннай зонай. Такім чынам знойдзеныя рэзервы аздараўлення і росту эфектыўнасці аршанскага прадпрыемства, і трэба было абмеркаваць шэраг пытанняў фінансавага характару.

«Фактычна гэта дакумент у развіццё нарады ў Прэзідэнта па Віцебскай вобласці. Гэта адзін з дакументаў, які накіраваны на рэалізацыю даручэнняў Прэзідэнта. Маштабы гэтага праекта пашырыліся літаральна на нарадзе ў Прэзідэнта, — расказаў Аляксандр Турчын. — Я лічу, што вынікі ў Віцебскай вобласці ўжо ёсць. І калі мы рэалізуем усе намечаныя планы, я думаю, на працягу некалькіх гадоў Віцебская вобласць зменіцца. Зменіцца як візуальна, так і, самае галоўнае, у эканамічным плане. У мяне асабіста сумненняў у гэтым няма».


Што датычыцца перадачы дадатковых актываў агракамбінату «Дзяржынскі», Прэм’ер-міністр адзначыў: «Эфект маштабу ніхто не адмяняў. Маштабаванне бізнесу — гэта нармальны эвалюцыйны працэс. У гэтым ёсць эканамічная логіка».

Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь — кампактная дзяржава, і тут не павінна быць нейкіх рэўнасных адносін паміж рэгіёнамі. Як, напрыклад, у дадзеным выпадку, калі прадпрыемства, якое базуецца ў Мінскай вобласці, атрымлівае актыў у Віцебскай.

«Мы працуем у адной краіне. Не па-гаспадарску, калі сучаснае прадпрыемства загружана напалову. Для чаго мы ўкладвалі грошы? Каб яно працавала на 50% магутнасці? Адпаведна, няма генерацыі выручкі, прыбытку, не можам абслугоўваць свае абавязацельствы і цэлы шэраг вынікаючых адсюль наступстваў. Таму гэта правільнае рашэнне», — сказаў Аляксандр Турчын.


Ён прывёў прыклад, што працаваць наўпрост без пасрэдніка з буйнымі расійскімі федэральнымі гандлёвымі сеткамі могуць толькі буйныя вытворцы. А дробныя вымушаныя звяртацца да дапамогі трэйдара.

Што датычыцца ў цэлым пытанняў аказання дзяржпадтрымкі ў той ці іншай форме, Аляксандр Турчын адзначыў, што гэта магчыма, але толькі калі на прадпрыемстве да гэтага зрабілі ўсё, што ў іх сілах. У тым ліку аптымізавалі выдаткі, папрацавалі над сабекоштам выпушчанай прадукцыі. «Тады гэта справядліва. Тое, што заўсёды патрабуе Прэзідэнт», — сказаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю