Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сёння наведаў адзін з палігонаў войскаў ВПС і СПА, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Разам з Прэм’ер-міністрам на палігоне працавалі міністр абароны Віктар Хрэнін і старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.
У рамках падтрымання і ўдасканалення сістэмы супрацьпаветранай абароны кіраўнік урада азнаёміўся з перспектыўнымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Ацэньваецца іх адпаведнасць сучасным патрабаванням.