Top.Mail.Ru

Турнір наватараў з усяго свету. Цырымонія адкрыцця Гульняў Будучыні прайшла ў Астане

На «Барыс Арэне» ў Астане афіцыйна адкрыліся Гульні Будучыні — мультыспартыўныя спаборніцтвы на стыку класічнага і лічбавага спорту, паведаміла БелТА.


Аб адкрыцці Гульняў Будучыні аб’явіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, таксама мерапрыемства наведалі кіраўнікі Узбекістана, Кыргызстана і Таджыкістана. З відэазваротам да гасцей звярнуўся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Беларускі бок у Астане прадставіў міністр спорту Сяргей Кавальчук.

Цырымонію адкрылі афіцыйныя сімвалы форуму — робат Айбот, кібервоўк Арлан, беркут Алем і дзяўчына Айлін. Кожны з персанажаў раскрывае адну з граней фіджытал-спорту, дзе фізічнае майстэрства аб’ядноўваецца з перадавымі тэхналогіямі.

Прэзентацыі талісманаў Гульняў суправаджалі масавыя пастаноўкі з выкарыстаннем відэаролікаў, створаных пры дапамозе штучнага інтэлекту. Таксама для гледачоў выступілі зоркі музычнай сцэны Казахстана, у тым ліку ўладальнік прэміі «Грэмі» Imanbek і папулярная група «Ірына Кайратаўна».

У афіцыйнай частцы генеральны дырэктар арганізацыі Phygital International Дэн Мерклі адзначыў, што Гульні Будучыні — гэта не проста турнір, а магчымасць аб’яднаць краіны і супольнасці наватараў з усяго свету. «Нас натхняе вера ў тое, што будучае ствараюць людзі, адкрытыя новым ідэям і гатовыя ператвараць іх у жыццё. У бліжэйшыя дні Астана стане сусветнай сталіцай фіджытал-спорту. Лепшыя атлеты, вядучыя кіберспартыўныя арганізацыі і балельшчыкі адкрыюць новую эпоху спорту», — сказаў ён.

Спаборніцкая праграма Гульняў Будучыні пачалася, першымі на арэну выйшлі прадстаўнікі фіджытал-баскетбола. У стартавай гульні турніру БК «Мінск» уступіў расійскай Liga Pro Team з лікам 27:30. За ходам матчаў ва ўсіх васьмі дысцыплінах можна сачыць анлайн, агульны прызавы фонд міжнароднага форуму складае $4,75 млн

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю