Урадам адобраны праект Саюзнай дзяржавы «Стварэнне ўмоў для функцыянавання турысцкага інфармацыйнага цэнтра Саюзнай дзяржавы», паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Стварэнне цэнтра прадугледжваецца за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Яго плануецца размясціць у будынку былога кінатэатра «Кастрычнік», размешчанага ў гістарычным цэнтры Смаленска (390 км ад Масквы і 350 км ад Мінска).
Цэнтр закліканы забяспечыць развіццё і прасоўванне турыстычнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы на ўнутраным і міжнародным рынках, стымуляванне стварэння і прасоўвання беларуска-расійскіх прапаноў у сферы турызму, а таксама захаванне гістарычнай памяці і агульных культурна-гістарычных каштоўнасцяў нашых народаў.
Тэрміны рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы — 2026—2027 гады.