Top.Mail.Ru

«Тут адчуваеш сябе часцінкай важных падзей»

Супрацоўнікі «Белтэлекама» завіталі на экскурсію ў Палац Незалежнасці.


Галоўная афіцыйная пляцоўка краіны — Палац Незалежнасці — зноў сустракала прыняў гасцей. Гэтым разам на экскурсію прыехалі супрацоўнікі РУП «Белтэлекам». 

Вядучы аператар электрасувязі нашай краіны нядаўна адзначыў 30-годдзе са дня свайго заснавання. За тры дзесяцігоддзі кампанія прайшла шлях ад аналагавых тэхналогій да стварэння сучаснай лічбавай экасістэмы, заклаўшы трывалы падмурак для лічбавізацыі эканомікі і паляпшэння якасці жыцця грамадзян. На сённяшні дзень аператар прапануе больш за 100 сучасных паслуг і сэрвісаў, а ў кампаніі працуе звыш 12 тысяч чалавек.

Акрамя таго, важнай задачай для «Белтэлекама» з’яўляецца забеспячэнне тэхнічным суправаджэннем мерапрыемстваў з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а менавіта іх агучванне, арганізацыя работы прэс-цэнтраў і каналаў сувязі для тэлевізійных трансляцый.

photo_2025-07-22_17-18-17.jpg

У Палацы Незалежнасці ў аўторак сабраліся інжынеры, адміністратары, начальнікі занальных вузлоў электрасувязі, кіраўнікі філіялаў, ідэолагі, маладыя работнікі і іншыя спецыялісты. 

Узначальваў групу экскурсантаў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях Сяргей БУЙНІЦКІ. Ён, па-першае, выказаў падзяку за магчымасць наведаць Палац Незалежнасці, а таксама падзяліўся з журналістамі ўласнымі ўражаннямі: «Цікавая экскурсія падчас якой даведаліся гісторыю будаўніцтва палаца, гісторыю прыняцця пэўных значных палітычных рашэнняў. Вядома, гледзячы на гэты грандыёзны будынак хочацца пажадаць, каб усе рашэнні, якія тут прымаюцца, былі накіраваны на развіццё нашай роднай краіны».

Начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела Мінскага абласнога філіяла РУП «Белтэлекам» Наталля ў палацы ўпершыню, аднак галоўную дзяржаўную пляцоўку бачыла неаднаразова ў тэлевізійных эфірах: «Абстаноўка ўражвае, — кажа жанчына. — Самае цікавае, што ўнутры адчуваецца той самы дух важных падзей, якія тут адбываліся і адбываюцца, прысутнічае пачуццё, што ты з’яўляешся часцінкай гэтага, глабальных пытанняў. Яно важней нават, чым антураж. Хаця ён, безумоўна, таксама не пакідае абыякавым. Нашы майстры — прафесіяналы сваёй справы».

Начальніка ўчастка развіцця Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрыя вельмі ўразіла атмасфера ўнутры: «Перадаць словамі цяжка, наколькі я ганаруся, што знаходжуся ў самым цэнтры Беларусі, дзе пішацца сучасная гісторыя. Веліч гэтай пабудовы, залаў, якія наведвалі і наведваюць высокія замежныя госці, дзе вырашаюцца складаныя пытанні — гэта неверагодна! Экскурсія вельмі спадабалася!».

Яна ВАЛАСАЧ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю