Top.Mail.Ru
125

Творчы марафон. Фестываль «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе ў Гродзенскай вобласці 21-22 сакавіка

Абласны фестываль «Не старэюць душой ветэраны» аб’ядноўвае сёлета ўсе ветэранскія творчыя калектывы, якія дзейнічаюць на Гродзеншчыне. Пра гэта расказалі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, перадае БелТА.



Фестываль пройдзе 21-22 сакавіка на дзвюх пляцоўках: у гэтыя дні артыстаў старэйшага пакалення прымуць Іўе і Ваўкавыск.

«Фестываль, які стаў традыцыяй і важнай падзеяй культурнага жыцця рэгіёна, сёлета набывае вялікі размах. Упершыню ў творчым марафоне, уключаючы адборачныя туры, што ідуць зараз, прымуць удзел абсалютна ўсе ветэранскія калектывы Гродзенскай вобласці. Гэты маштабны крок закліканы падкрэсліць выключную каштоўнасць укладу кожнага ветэрана ў захаванне нацыянальнага культурнага кода і пераемнасць пакаленняў», — падкрэсліла намеснік дырэктара АМЦНТ Наталля Рамановіч. 


На сцэнах у Іўі і Ваўкавыску выступяць харавыя калектывы, вакальныя ансамблі, дуэты і яркія салісты. Праграма кожнага ўдзельніка складаецца з трох і больш твораў. Кульмінацыяй стане абавязковае выкананне твора ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

Фестываль спрыяе захаванню і папулярызацыі залатога фонду песеннай спадчыны, павышэнню ўзроўню сцэнічнай культуры і выканальніцкага майстэрства, арганізацыі актыўнага вольнага часу, адзначылі арганізатары. Па яго выніках вакальна-харавыя ансамблі і творчыя групы будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі і памятнымі прызамі. 

Арганізатарамі фестывалю выступаюць упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі АМЦНТ, сектар культуры Іўеўскага райвыканкама і аддзел культуры Ваўкавыскага райвыканкама. У заключным туры выступяць 28 ветэранскіх творчых калектываў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю