Top.Mail.Ru

Тыдзень кібербяспекі: абараніць сябе ад анлайн-ашуканцаў

З 21 па 25 верасня на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць «Тыдзень кібербяспекі» — комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на супрацьдзеянне кіберзлачынствам і павышэнне лічбавай граматнасці жыхароў рэгіёну.


Гэтымі днямі супрацоўнікі АУС выступаюць у СМІ, працоўных калектывах і навучальных установах, праводзяць індывідуальныя гутаркі з грамадзянамі. Асаблівая ўвага надаецца пажылым людзям і арганізацыям, дзе супрацоўнікі або навучэнцы ўжо станавіліся ахвярамі кіберзлачынцаў. Лістоўкі, памяткі, інфаграфіку і відэаролікі можна будзе ўбачыць ва ўстановах адукацыі, у аб’ектах транспарту і ў месцах масавага знаходжання грамадзян, а таксама ў адміністрацыйных будынках.

Праваахоўнікі нагадваюць галоўныя, найбольш распаўсюджаныя схемы падману, пра якія неабходна ведаць кожнаму:

Вішынг — званкі ашуканцаў пад выглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў або спецыялістаў банкаў. Мэта — высветліць коды з СМС, дадзеныя карты, паролі.

Продаж неіснуючага тавару — аб’явы на інтэрнэт-пляцоўках, дзе прадавец прыспешвае, просіць неадкладна, яшчэ да адпраўкі выбранага тавару, перавесці грошы на карту і знікае пасля аплаты.

Крыптамахлярства — прапановы ўкласці сродкі ў крыптавалюту або зарабіць на неіснуючых біржах.

Фішынг — падробленыя, несапраўдныя сайты, якіявельмі блізка імітуюць старонкі банкаў і сэрвісаў, каб выманіць логіны, паролі і плацежныя дадзеныя.

Блакаванне Apple ID (iCloud) — схемы, з дапамогай якіх зламыснікі авалодваюць уліковым запісам на мабільнай прыладзе і пасля шантажуюць уладальніка.

Асобны напрамак — работа з банкаўскімі служачымі. Ім нагадаюць аб неабходнасці папярэджваць кліентаў аб рызыках пры афармленні крэдытаў і пераводах буйных сум на рахункі, у тым ліку замежныя.

Як абараніцца? Асноўныя рэкамендацы даўно вядомыя:

  1. Не паведамляйце асабістыя дадзеныя па тэлефоне. Сапраўдныя супрацоўнікі банкаў і органаў унутраных спраў, іншых арганізацый, ніколі не запытваюць коды з СМС, паролі ці дадзеныя карты па званку.

  2. Правярайце спасылкі перад пераходам. Памылкі ў адрасе сайта, адсутнасць значка абароненага злучэння — прыкметы фішынгу.

  3. Не пераводзіце грошы па просьбе незнаёмцаў. Калі гаворка аб «выйгрышы», «вяртанні сродкаў» або «тэрміновай дапамозе» — спыніце размову і звяжыцеся з арганізацыяй па афіцыйным нумары.

  4. Трэба быць асабліва асцярожнымі з анлайн-пакупкамі. Выкарыстоўвайце правераныя пляцоўкі і бяспечныя спосабы аплаты. Прадавец прыспешвае і просіць перавод на карту — нагода адмовіцца ад здзелкі.

  5. Абараняйце ўліковыя запісы. Складаныя паролі, двухфактарная аўтэнтыфікацыя, рэгулярная змена пароляў. Не захоўвайце іх у нататках на тэлефоне.

  6. Абнаўляйце праграмы. Састарэлыя дадаткі — частая прычына ўзлому: пастаянныя абнаўленні абараняюць ад уразлівасці.

  7. Не адкрывайце ўкладанні ад незнаёмцаў. Файлы з сумніўных лістоў і паведамленняў могуць утрымліваць вірусы.

  8. Кантралюйце наладкі прыватнасці ў сацыяльных сетках. Абмяжуйце кола асоб, якія бачаць вашы дадзеныя, адключыце лішнія функцыі накшталт паказу геалакацыі.

  9. Не ўводзіце пароль Apple ID на іншых старонках.

  10. Будзьце ўважлівыя ў інтэрнэце і прытрымлівайцеся рэкамендацый праваахоўнікаў — большасць схем ашуканцаў будуюцца на спешцы і даверы, а спакойны аналіз сітуацыі дапамагае пазбегнуць страт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю