Top.Mail.Ru

Тысячы адзінак беларускай тэхнікі ўрачыста перадалі Нігерыі

Цырымонія прайшла падчас візіту ўрадавай дэлегацыі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Віктарам Каранкевічам у гэтую краіну. Падрабязнасці — у нашым матэрыяле.


Урадавая дэлегацыя на чале з Віктарам Каранкевічам знаходзіцца з візітам у сталіцы Нігерыі Абуджы, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Кантакты, кантракты, павага і агульны інтарэс — тое, што звязвае сёння Беларусь з многімі афрыканскімі дзяржавамі. Нягледзячы на адлегласць, краіны на розных кантынентах разумеюць, што Беларусь не абмяжоўваецца экспартам сваіх тавараў, наш дыялог будуецца на партнёрскіх адносінах на ўзаемавыгадных умовах.

Дзясяткі мясцовых СМІ, сустрэчы і перамовы «на нагах», абмеркаванне актуальных пытанняў ад адукацыі да гандлю. І, вядома, асаблівы гонар за нашу краіну, прамысловасць і яе магчымасці.

  • Чырвоная стужачка перарэзана — Беларусь уручыла Прэзідэнту Нігерыі сімвалічны ключ як знак таго, што першы этап «дарожнай карты» завершаны. І кіраўнік афрыканскай дзяржавы скажа, што гэта толькі пачатак.

Віктар Каранкевіч таксама перадаў прэзідэнту Нігерыі запрашэнне нашага прэзідэнта наведаць Беларусь, і Бола Цінубу яго прыняў.

 Віктар Каранкевіч назваў гэта важнай падзеяй у гісторыі двухбаковых адносін Беларусі і Нігерыі:

— Адбылося афіцыйная перадача беларускай тэхнікі ў рамках рэалізацыі «дарожнай карты», падпісанай паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі Нігерыі і Урадам Рэспублікі Беларусь, якая дала вынік у рамках рэалізацыі першага этапу. Гэта вельмі важная падзея ў гісторыі двухбаковых адносін. У далейшым гэта будзе значным укладам ва ўмацаванне харчовай бяспекі Нігерыі, павышэнне дабрабыту грамадзян гэтай краіны. 

Паводле яго слоў, гэта толькі пачатак: у адпаведнасці з «дарожнай картай» мяркуецца рэалізацыя другой і трэцяй фаз, у рамках якіх будуць стварацца сучасныя сэрвісныя цэнтры з мабільнымі брыгадамі, якія забяспечваюць абслугоўванне і рамонт тэхнікі. Таксама прадугледжваецца стварэнне зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі ў Нігерыі.

Віктар Каранкевіч звярнуў увагу на вялікую колькасць удзельнікаў у цырымоніі па перадачы тэхнікі з нігерыйскага боку:

— З боку ўрада, а самае галоўнае — непасрэдным удзелам прэзідэнта Нігерыі. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, якая ўвага надаецца рэалізацыі двухбаковых адносін. Такая ж увага ўдзяляецца з боку Кіраўніка нашай дзяржавы, таму што ўсе пытанні рэалізацыі «дарожнай карты» знаходзіліся пад асаблівай увагай Прэзідэнта, і гэта закладзеная аснова сяброўскіх, я б сказаў, ужо брацкіх адносін паміж нашымі краінамі, якія выстройваюцца на даверы, узаемнай павазе і раўнапраўі. 

Як распавёў прадстаўнік кампаніі Афтрэйд Алег Водчыц, падрыхтоўка кантракту заняла працяглы перыяд:

— Гэта доўгая працэдура, таму што канкурэнцыя на рынку Афрыкі вельмі сур’ёзная, а ў Нігерыі асабліва. Тут ёсць вялікі патэнцыял у развіцці сельскай гаспадаркі. З моманту падрыхтоўкі кантрактаў да дастаўкі тэхнікі і да сённяшняга мерапрыемства прайшоў роўна год. 
Паводле слоў спецыяліста, заваяваць павагу ў нігерыйскага спажыўца беларуская тэхніка змагла за кошт сваіх пераваг, якія заключаюцца ў суадносінах «кошт-якасць»:

— І самае важнае наша перавага. Мы адны з нямногіх, хто прапануе комплекснае рашэнне: хтосьці можа прапанаваць трактары, хтосьці — камбайны, а мы — паставіць цалкам комплексна і закрыць пытанне для Міністэрства сельскай гаспадаркі Нігерыі. Ад пачатку і да канца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю