Top.Mail.Ru

Тысячы гараджан і гасцей горада сабраліся ў сэрцы Гомеля — цэнтральнай плошчы Леніна — на святочным вячэрнім канцэрце

Фінальны акорд Гомеля святочнага — легендарная песня «Дзень Перамогі»

Асаблівым падарункам для Гомельшчыны стала выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры».

Выступленні падрыхтавалі і найлепшыя калектывы і выканаўцы Гомельшчыны. Не проста нумары, а цэлыя музычныя гісторыі на сцэне прадставілі салісты і творчыя калектывы рэгіёна. 

У завяршэнні святочнага канцэрта Гомель тысячамі галасоў падхапіў самую знакамітую песню пра 9 Мая — «Дзень Перамогі» — сімвал пераможнага мая 1945-га і народнай памяці аб бяссмертным подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны. 

Так Гомельшчына разам з усёй краінай падтрымала акцыю «Праспяваем „Дзень Перамогі“ разам!». Фінальным акордам мерапрыемстваў з нагоды 81-й гадавіны Вялікай Перамогі стаў святочны салют.

Наталля КАПРЫЛЕНКА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю