Top.Mail.Ru
635

Тытул «Міс Сусвет» заваявала прадстаўніца Мексікі

Уладальніцай кароны «Міс Сусвет — 2025» стала прадстаўніца Мексікі — 25-гадовая Фаціма Бош. Фінал 74-га Міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет» прайшоў 21 лістапада (у ноч на пятніцу па мінскім часе) У Тайландзе, паведаміла БелТА.


У мінулым годзе міс Сусвету стала прадстаўніца Даніі Вікторыя К’ер Тейлвіг. Менавіта яна перадала тытул і запаветную карону пераможцы гэтага года.

Першая віцэ-міс — 29-гадовая Правенар Сінгх з Тайланда, Другая Віцэ-міс — 25-гадовая Стэфані Абасалі з Венесуэлы, трэцяя віцэ-міс — 28-гадовая Ахціса Манала з Філіпін, чацвёртая віцэ-міс — 27-гадовая Алівія Ясэ. У топ — 12 увайшлі таксама дзяўчаты з Чылі, Калумбіі, Кубы, Гвадэлупы, Пуэрта-Рыка, Кітая, Мальты.

Беларусь на конкурсе прадстаўляла 18-гадовая Алена Кучарук з Полацка, уладальніца тытула «Міс Беларусь — 2025».

«Міс Сусвет» — штогадовы міжнародны конкурс прыгажосці, адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці ў свеце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю