Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. На гэтым тыдні варта быць дыпламатычней у адносінах да навакольных, не трэба ўрывацца ў іх унутраны свет без запрашэння. Занадта хуткае выкананне вашых жаданняў павінна насцярожыць, хутчэй за ўсё, яно не абяцае вам нічога добрага. Другая палова тыдня можа апынуцца прыдатным момантам для новых знаёмстваў і новых ідэй.

Цялец. Увесь тыдзень вы, магчыма, будзеце ўладжваць праблемы на працы. Аднак перш чым рашуча дзейнічаць, старанна ўсё прадумайце, не паддавайцеся першаму парыву. У сярэдзіне тыдня вам прыйдзецца некалькі разоў паўтарыць навакольным, чаго вы ад іх хочаце. Не турбуйцеся, ваша настойлівасць і ўвага да дэталяў будуць толькі на карысць. 

Блізняты. Не спяшайцеся будаваць жорсткія планы і строга прытрымлівацца іх. Тыдзень спрыяльны, каб спакойна рухацца па плыні. Вы самі не заўважыце, як дасягняце жаданай мэты. Справы на працы будуць складвацца ўдала, што дазволіць вам многае паспець. Магчыма, прыйдзецца адстойваць свае ідэі, даказваючы іх рэалістычнасць. Выхадныя прысвяціце дому або сабе. 

Рак. На гэтым тыдні магчымы непрадбачаныя адказныя мерапрыемствы, прычым адказваць вам давядзецца не толькі і не столькі за сябе, колькі за справы іншых людзей. Затое вы з гэтым справіцеся вельмі добра і атрымаеце дадатковы прыбытак. У другой палове тыдня магчымы важныя дзелавыя прапановы, гэтыя дні могуць стаць пераломнымі ў сэнсе прафесійнай перспектывы. 

Леў. Напружаная праца на тыдні пачне прыносіць плён. Вам неабходна прадумаць, як лепш выкарыстоўваць працоўны час, вызваліўшы сябе ад непатрэбных сустрэч і кантактаў. Дзелавыя зносіны пройдуць паспяхова, у тым ліку і з замежнымі калегамі. У асабістым і сямейным жыцці — менш мітусні і больш спакою. Наладзяцца любоўныя адносіны.

Дзева. У вас дабавіцца спраў і адказнасці. Не забывайце, што не варта ні з кім сварыцца, лепш працаваць у камандзе. Пачынаючы з сярэдзіны тыдня, наступіць зручны момант для перагляду асабістых адносін. Будзьце рацыянальныя, ведайце ва ўсім меру — гэта дасць свой плён. Блізкія людзі падтрымаюць вас у новых пачынаннях.

Шалі. Тыдзень складаны, асабліва ў эмацыянальным плане. Нікога не крытыкуйце і не выясняйце адносіны. Пажадана перагледзець свае планы і прывесці іх у адпаведнасць з рэальнай сітуацыяй. Рух па кар’ернай лесвіцы магчымы пры ўмове павышэння прафесійнага ўзроўню. Могуць узнавіцца нядаўнія дзелавыя кантакты. У выхадныя ўвагі запатрабуе сям’я.

Скарпіён. Вам будзе нялішнім падсумаваць тое, што пражыта, і адкрыць для сябе новую старонку. Наперадзе нямала прыемных момантаў — падарункаў ад лёсу і ад блізкіх людзей. Вы зразумееце, што патрэбныя і запатрабаваныя. Забудзьцеся пра ўтоенасць — менавіта цяпер можна пагаварыць пра самае патаемнае, але толькі з блізкім чалавекам. 

Стралец. Ваша рашэнне ў пачатку тыдня ўскосна паўплывае на многія падзеі вакол вас. Так што дзейнічайце рацыянальна, а не пад напорам пачуццяў. У аўторак не гаварыце лішняга і не адцягвайцеся на дробязі. Серада можа стаць вельмі адказным днём, не лянуйцеся і нікога не крытыкуйце, праявіце свае найлепшыя якасці. У выхадныя пажадана выбрацца за горад ці ў невялікае падарожжа, каб адпачыць і аднавіць сілы.

Казярог. Цяпер важна засяродзіцца. Толькі ўласцівая вам логіка і здаровы сэнс зберагуць ад легкадумных учынкаў, таму перашкаджайце ім працаваць, забіваючы галаву ўсякім глупствам. На рабоце разлічвайце свае сілы адэкватна, не перанапружвайцеся. 

Вадаліў. На гэтым тыдні добра не толькі будаваць планы, але і паволі пачынаць іх рэалізоўваць. Не мяняйце свайго пункту гледжання, каб дагадзіць каму-небудзь, бо гэта можа падарваць ваш аўтарытэт. Важныя перамовы паспрабуйце правесці ў сераду. Прадумайце змены, якія даўно наспелі ў асабістым жыцці. У нядзелю наведайце сяброў або запрасіце іх у госці.

Рыбы. Зоркі абяцаюць вам нямала працы і кантактаў. Пры гэтым вам прыйдзецца разлічваць толькі на ўласныя сілы. Затое значныя перамены, якія адбудуцца, павінны паўплываць на ваша жыццё на доўгія месяцы наперад. Да серады вы набераце добры працоўны тэмп, паспрабуйце не збівацца з яго як мага даўжэй.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю