Top.Mail.Ru

У 2024 годзе сістэма «Белпалівагаза» спрацавала годна і выканала ўсе задачы

Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка падчас пасяджэння савета аб’яднання «Белпалівагаз», дзе былі разгледжаны вынікі работы газавай і тарфяной прамысловасці ў 2024 годзе.


— Мы задаволілі попыт рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва ў тых таварах і паслугах, якія вырабляем. Кіраўніком дзяржавы гэта пяцігодка вызначана пяцігодкай якасці. Якасць павінна быць ва ўсім: у праектных работах, паслугах па газазабеспячэнні, торфапрадукцыі, — акцэнтаваў увагу Аляксей Кушнарэнка.

У прыватнасці, у 2024 годзе дасягнуты значныя вынікі ў сферы энергазберажэння. Дзякуючы рэалізацыі энергазберагальных мерапрыемстваў было сэканомлена 3488 тысяч умоўных тон (у. т) паліва, што перавышае план у 3000 тыс. у. т.

Па выніках 2024 года тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал склаў 96,3 %, што на 4,4 % вышэй запланаванага.

Тэмп росту экспарту тавараў склаў 96,2 % пры плане 95,7 %. За студзень — снежань 2024 года газіфікаваны 22 сельскія населеныя пункты, у тым ліку 10 аграгарадкоў.

Уведзена ў эксплуатацыю 860,3 км газаправодаў, газіфікавана прыродным газам больш за 14 тысяч кватэр.

Для патрэб спажыўцоў краіны за 2024 год пастаўлена праз газаразмеркавальную сістэму ДВА «Белпалівагаз» прыроднага газу 17 184,8 млн куб. м, або 99,6 % да дамоўленага аб’ёму. Прагноз на 2025 год — 17 539,3 млн куб. м.

Арганізацыямі тарфяной прамысловасці выраблена 875,1 тыс. т (102,5 % ад плана) тарфяной паліўнай прадукцыі (брыкеты, сушонка), а аб’ём вытворчасці тарфяной прадукцыі няпаліўнага прызначэння склаў 102,5 % ад гадавога плана, або 152,6 тыс. т.

На экспарт пастаўлена 77,8 тыс. т тарфяной паліўнай прадукцыі (8,9 % ад агульнага аб’ёму рэалізацыі).

Прымаючы пад увагу, што 2025-ы аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, міністр падкрэсліў важнасць працягу практыкі правядзення аглядаў-конкурсаў па добраўпарадкаванні аб’ектаў галіны.

Кіраўнік Мінэнерга выказаў упэўненасць у выкананні задач, пастаўленых на бягучы год, і падзякаваў працоўным калектывам:

— Упэўнены, што дзякуючы вашаму прафесіяналізму мы зробім годны крок у развіцці і ў 2025 годзе.

У тэму

Арганізацыі аб’яднання «Белэнерга» справіліся з пастаўленымі на 2024 год задачамі

Такую ацэнку работы энергетычнага комплексу даў Аляксей Кушнарэнка падчас падвядзення вынікаў работы аб’яднання за 2024 год.

— Забяспечана надзейнае энерга-, цеплазабеспячэнне спажыўцоў усіх катэгорый, у поўнай меры выкананы дзяржаўныя праграмы, — падкрэсліў ён.

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі вынікі рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, пытанні забеспячэння надзейнай працы абсталявання, правядзення рамонтнай кампаніі, аховы працы і імпартазамяшчэння. Абмеркавалі рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, вынікі збытавой і фінансава-эканамічнай дзейнасці, выкананне патрабаванняў Дырэктывы № 1, а таксама мерапрыемствы па супрацьдзеянні карупцыі.

Міністр падзякаваў усім энергетыкам за годную працу і падсумаваў:

— Упэўнены, мы справімся з любымі задачамі, бо ёсць вы — годныя прадстаўнікі сваіх шматтысячных калектываў, правераных часам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю