Top.Mail.Ru

У 2025 годзе тэмп прыросту грашовай прапановы запаволіўся

Як паведамілі ў прэс-службе Нацбанка, за год сярэдняя шырокая грашовая маса вырасла на 15,7 % супраць 16,9 % у 2024 годзе, у тым ліку сярэдняя рублёвая грашовая маса — на 25,6 % супраць 28,4 %.



Таксама працягнуўся актыўны рост рублёвых зберажэнняў. Сярэдняя велічыня тэрміновых рублёвых дэпазітаў вырасла ў гадавым вылічэнні на 27,8 %, у тым ліку фізічных асоб — на 38,8 %, юрыдычных асоб — на 17,5 %.

У выніку ў структуры сярэдняй рублёвай грашовай масы доля тэрміновых рублёвых дэпазітаў павялічылася на 0,8 працэнтнага пункта да 43,5 %. Удзельная вага агрэгата М1, які ўключае найбольш ліквідныя грашовыя сродкі (наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты), скараціўся на 1,3 працэнтнага пункта да 52,2 %.


І яшчэ адной асаблівасцю 2025-га ў Нацбанку назвалі зніжэнне ўзроўню валютызацыі эканомікі. Так, доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе павялічылася за год на 5,1 працэнтнага пункта і склала ў снежні 65,1 %.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю